Царква святых новапакутнікаў і спаведнікаў зямлі беларускай


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Царква святых новапакутнікаў і спаведнікаў зямлі беларускай знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Скідзеля. Яна ўзведзена ў гонар святароў і вернікаў, якія пацярпелі ці былі забітыя падчас рэлігійных ганенняў ХХ стагоддзя.

Узвядзенне гэтага храма, які з’яўляецца цэнтрам духоўнага жыцця мясцовай праваслаўнай супольнасці, працягвалася 12 гадоў. 26 кастрычніка 2001 года епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій асвяціў месца пабудовы новага храма, сама будоўля пачалася ў 2002 годзе. А 25 кастрычніка 2014 года адбылося ўрачыстае асвячэнне пабудаванай царквы.

Царква ўзведзена ў гонар святароў і вернікаў, якія пацярпелі ці былі забітыя падчас рэлігійных ганенняў ХХ стагоддзя.

Храм святых новапакутнікаў і спаведнікаў зямлі беларускай адносіцца да рэтраспектыўнага рускага стылю. Пра гэта сведчаць тыповыя архітэктурныя элементы, уключаючы цыбулепадобдны купал, які ўсталяваны на высокім светлавым барабане. У ансамбль таксама ўваходзіць брама-званіца.

Дата публікацыі: 20.07.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць