Васкрасенская царква


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Новалукомльская праваслаўная царква дзейнічае з 1994 года. У сакавіку 2009 года была істотна пашкоджана начным пажарам. З прычыны аварыйнага стану была разабрана. Цяпер яе можна ўбачыць толькі на фотаздымках.

Гісторыя праваслаўнага прыхода ў Новалукомлі пачалася з узвядзення невялікага драўлянага Свята-Васкрасенскага храма, які пачаў працаваць у 1994 годзе. У сакавіку 2009 года ў драўляным будынку царквы ў ноч з 3 на 4 сакавіка адбыўся пажар. Агонь пашкодзіў купал, сцены і дах.

Некаторы час набажэнствы праводзіліся ў пашкоджаным будынку, але з прычыны аварыйнага стану ён урэшце быў разабраны. Адна з вайсковых частак ахвяравала палявы намёт, які на некаторы час замяніў прыхаджанам храм.

Праз адстутнасць сродкаў на пабудову пастаяннага храма было вырашана пабудаваць часовы храм – капліцу. Яго ўзвядзенне пачалося ў красавіку 2012 года і было завершана праз 7 месяцаў.

Дзякуючы ахвяраванням жыхароў і арганізацый горада, восенню 2014 года пачаліся будаўнічыя працы і былі пакладзены першыя блокі ў падмурак будучага храма ў гонар святога пакутніка Уладзіміра, мітрапаліта Кіеўскага і Галіцкага.

Дата публікацыі: 08.07.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць