Невялікі пешаходны мост над абводным каналам Лукомльскай ДРЭС. Ён злучае Новалукомль з гарадскім пляжам.
Гэты пешаходны мост знаходзіцца ў паркавай зоне Новалукомля. Ён быў пабудаваны ў 1980 годзе. Па гэтым мосце можна перасекчы абводны канал мясцовай ДРЭС.
Даўжыня галоўнага пралёта маста – 70 метраў, поўная ягоная працягласць – 113 метраў. Шырыня маста – тры з паловай метры.
З гэтага маста мясцовыя жыхары вудзяць рыбу і кормяць лебедзяў.
Дата публікацыі: 08.07.2020.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму