Царква ў гонар іконы Маці Божай з’яўляецца адным з цэнтральных храмаў горада.
Мураваны праваслаўны храм у Івацэвічах быў пабудаваны ў 1870 годзе расійскімі ўладамі. У 1961 годзе царква была разбурана савецкай уладай.
У 1992 годзе недалёка ад месца, дзе была старая царква, пачалося будаўніцтва новай царквы з цэглы. Вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства.
На званіцы гэтага праваслаўнага храма знаходзіцца самы вялікі ў Беларусі звон. Яго вага складае каля 2 тон. Звон упрыгожаны барэльефнымі малюнкамі крыжа Ефрасінні Полацкай і іконы Божай Маці. Знізу звана, агінаючы яго па перыметры, нанесены надпіс – «Адліты гэты звон у 2006 годзе ад нараджэння Хрыстова на грошы дзяржавы ў ахвяру і як малітоўны заклік аб адраджэнні хрысціянскай дзяржаўнасці».
Дата публікацыі: 03.07.2020.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму