Памятны знак «Пагоня на Грунвальд» быў усталяваны ў Гродна ў 2010 годзе на невялікай пляцоўцы каля старадаўняй Каложскай царквы. Лічыцца, што адсюль войска Вялікага Князя Літоўскага Вітаўта адправілася на слаўную Грунвальдскую бітву.
Памятны знак «Пагоня на Грунвальд» быў усталяваны ў Гродне ў 2010 годзе да 600-годдзя перамогі беларуска-польска-літоўскага войска над крыжакамі пад Грунвальдам. Сама Грунвальдская бітва адбылася 15 ліпеня 1410 года і стала пераломным момантам у «Вялікай вайне» Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага з Тэўтонскім Ордэнам.
У маі 1410 года паступова ў Гродна сцягваліся войскі з усяго Вялікага Княства Літоўскага. Сярод іншых была і гарадзенская харугва. Войскі збіраліся пад сценамі Старога замка і каля Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы. Перад паходам беларускіх рыцараў у гэтай царкве адбылася ўрачыстая малітва.
Памятны знак уяўляе сабой вялікіх памераў валун з памятнай шыльдай. На ёй адлюстраваны герб Вялікага Княства Літоўскага «Пагоня».
Дата публікацыі: 10.06.2020.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму