Траецкае прадмесце


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/c879e18d-0108-4ff7-b54a-1e11885f2e85.mp3

Адрэстаўраванае Траецкае прадмесце – гэта музей пад адкрытым небам, які пераносіць гараджан і гасцей горада ў атмасферу XIX стагоддзя.

Траецкае прадмесце некалі было самым вялікім у Мінску. Засяленне гэтай мясцовасці пачалося яшчэ ў XII стагоддзі. У XVI стагоддзі на ўзгорку на беразе Свіслачы з’явілася Траецкая царква і манастыр. Ад гэтага і пайшла назва прадмесця.

Траецкае прадмесце ўвайшло ў межы Мінска толькі ў XIX стагоддзі. Падчас разбуральнага пажару 1809 года прадмесце амаль цалкам згарэла. У выніку была распрацавана новая планіроўка, якая часткова захавалася да нашых дзён. 10 вуліц утваралі каля 20 кварталаў, якія формай нагадвалі трапецыі і прамавугольнікі, у цэнтры знаходзілася вялікая плошча. Хаты былі пераважна драўляныя, дарогі – часткова брукаваныя. Тут жылі і сяляне, і гандляры, і рабочыя, і дробныя чыноўнікі, і нават шляхта. Некаторы час у Траецкім прадмесці жылі славутыя беларускія паэты Янка Купала і Максім Багдановіч.

У савецкія часы вялікая частка забудовы Траецкага прадмесця была знішчана. І толькі ў 1982 годзе пачаліся частковыя рэстаўрацыйныя працы ў заходняй частцы прадмесця.

Асаблівым месцам Траецкага прадмесця з’яўляецца «прамавугольны» квартал 1817 года забудовы паміж вуліцамі Багдановіча, Заборскага, Старавіленскай і Камунальнай набярэжнай. У гэтым квартале ўсе без выключэння будынкі з’яўляюцца помнікамі архітэктуры.

Дата публікацыі: 17.02.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць