Музей ката


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/a3e3a0fa-8dfb-45fd-bce5-3f06a075ed2b.mp3

Музей ката ў Мінску – гэта адзіны і ўнікальны музей у Беларусі. Яго пухнатыя экспанаты падораць зарад пазітыву на ўвесь дзень.

Ідэя стварэння музея ката пачалася з дабрачыннага праекта “Сакавіцкія каты”, які з 2004 года праходзіў штогадова. Афіцыйнае адкрыццё музея адбылося 8 верасня 2015 года.

У пяці невялікіх залах музея ў наведвальнікаў ёсць магчымасць пагуляць з жывымі і па-сяброўску настроенымі катамі і коткамі. Таксама можна азнаёміцца з творамі мастацтва на «каціную» тэматыку і пагартаць розныя выданні пра катоў. Акрамя гэтага, музей прапануе гульні з  «каціным ухілам» – «Кота-шашкі», «Котка на сцяне», «Кот у ботах», «Кота-пазлы». У «кота-кавярні» наведвальнікам прапануюць каву або гарбату з прысмакамі.

 

Дата публікацыі: 17.02.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць