Сабор святога Станіслава


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/709f70a5-9e0e-40c6-8d09-b3fbc046b39a.mp3

Сабор святога Станіслава мае статус сукафедральнага сабора Мінска-Магілёўскай каталіцкай архідыяцэзіі. Помнік архітэктуры эпохі барока, пабудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя.

Сабор стаіць на месцы былога кляштара кармелітаў. У 1738–1752 гадах вялося будаўніцтва мураванага касцёла. Новы храм кармеліцкага кляштара быў асвечаны ў 1765 годзе. З 1783 года біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч асвяціў сабор у гонар святога Станіслава.

У канцы XVIII стагоддзя храм перабудавалі. Да фасада прыбудавалі чатырохкалонны порцік. Роспісы на скляпеннях выканалі ў другой палове XVIII стагоддзя магілёўскія мастакі. Тады ж сабор стаў галоўным храмам рыма-каталіцкай Беларускай архідыяцэзіі, у склад якой на той час уваходзілі ўсе каталіцкія парафіі Расійскай імперыі.

Пасля ўсталявання савецкай улады ў Беларусі разгарнулі антырэлігійную палітыку. Пробашча сабора святога Станіслава Яўгена Святаполк-Мірскага расстралялі, а сам храм ператварылі ў зернясклад. Некалькі пасляваенных гадоў у касцёле ішлі набажэнствы, але ў 1947 годзе іх спынілі. У 1956 годзе ў будынку былога сабора размясціўся Цэнтральны гістарычны архіў БССР. У 1960 годзе яго перавязлі ў Мінск, а ў вызвалены будынак пераехаў Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці. У гэты перыяд храм страціў частку роспісаў, а таксама незваротна згублены арган з рэдкімі керамічнымі трубамі.

На пачатку 1990-х гадоў будынак сабора вярнулі вернікам. Рэстаўрацыя працягвалася да 1994 года.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць