Літаратурны музей Петруся Броўкі


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/e8c8aced-6b89-4c4b-a25a-bc3c8b1102cd.mp3

Літаратурны музей Петруся Броўкі – адзіны ў Беларусі мемарыяльны музей-кватэра.

 

Літаратурны музей Петруся Броўкі знаходзіцца ў доме па вуліцы Карла Маркса, 30. Дом быў пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя ў стылі мадэрн архітэктарам Генрыхам Гаем. У чацвёртай кватэры з 1951 па 1980 год жыў народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка. Нарадзіўся паэт 25 чэрвеня 1905 года, а памёр 24 сакавіка 1980 года.

Ужо 10 ліпеня 1980 года ў былой кватэры паэта быў адкрыты Літаратурны музей Петруся Броўкі. Сярод экспанатаў – рукапісы і аўтографы Петруся Броўкі, яго родных, сяброў і сучаснікаў, машынапісныя варыянты кніг, лісты і паштоўкі, нотныя рукапісы на словы паэта.

Экспазіцыя музея складаецца з дакументальнай і мемарыяльнай частак. Дакументальная частка экспазіцыі падрабязна знаёміць нас з жыццёвым і творчым шляхам Петруся Броўкі.

Мемарыяльная частка – гэта бібліятэка і працоўны кабінет паэта – той інтэр’ер, дзе ўсе рэчы і мэбля стаяць на сваіх месцах, як і пры яго жыцці. Асабістая бібліятэка захоўвае творы мастацкай літаратуры ад старажытнарымскіх часоў да 1980 года. Гэта кнігі замежных аўтараў у перакладзе на беларускую або рускую мову, беларуская і замежная класічная літаратура.

 

 

Дата публікацыі: 07.02.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць