Скульптура, прысвечаная гарадской сімволіцы Брэста, сведчыць, што берасцейцы мірныя і талерантныя людзі (напяты лук скіраваны ўверх), а Брэст – шматнацыянальны і шматканфесійны горад, дзе ўсе жывуць у міры і згодзе.
Разам з правам на самакіраванне Брэсту быў нададзены герб. Герб размяшчаўся звычайна на пячатцы, якую меў магістрат, каб зацвярджаць важныя дакументы. Сучасны герб горада быў зацверджаны ў 1991 годзе, на падставе герба XVIII стагоддзя. Лук з напятай цецівой, зараджаны стралой, якая скіраваная ўгару. Сімвал таго, што берасцейцы не маюць намераў ні з кім ваяваць, але пры патрэбе любы вораг сустрэне належны адпор.
Слуп з гербамі Брэста адлюстроўвае геральдычную гісторыю горада над Бугам. Напрыклад, у 1554 годзе на гербе горада быў намаляваны замак на скрыжаванні дзвюх рэк (Берасцейскі замак). Тут мы можам бачыць цяперашні герб горада, а таксама даты, калі пацвярджалася Магдэбургскае права Брэста.
Дата публікацыі: 11.07.2019.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму