Будынак Брэсцкай кірхі


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/6db799c9-33d8-4ea8-bbb1-1e4345bdd769.mp3

Кірха святога Антонія Падуанскага ў Брэсце – гэта лютаранскі храм, які быў пабудаваны ў 1938 годзе і дзейнічаў да 1945 года. Кірха знаходзілася на вуліцы Зыгмунтоўскай, зараз гэта вуліца Карла Маркса.

У 30-я гады ХХ стагоддзя ў Брэсце налічвалася каля 200 лютаран. У 1936 годзе прыхаджане мясцовай евангельска-аўгсбургскай грамады, якую ўзначальваў пастар Альфрэд Уга Фігашэўскі, са згоды гарадскога магістарата, выкупілі у мешчаніна Козела зямельны ўчастак памерам у 719 квадратных метраў пад будаўніцтва царквы. Кірху пабудавалі ў 1938 годзе па праекце архітэктара Андрэя Баранскага.

У час Другой сусветнай вайны і нямецкай акупацыі Брэсцкую кірху выкарыстоўвалі па прамым прызначэнні – у ёй праходзілі набажэнствы. Аднак у 1945 годзе, у рэчышчы антырэлігійнай палітыкі савецкай улады, лютаранская парафія ў Брэсце спыніла сваё існаванне. А ў будынку кірхі пачаў працаваць кінатэатр “Змена”.

Дата публікацыі: 10.07.2019.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць