Па берагах Заходняга Буга раскінулася Палессе, якое называецца Прыбужскім. У 2003 годзе тут быў створаны рэспубліканскі заказнік “Прыбужскае Палессе”. Дзякуючы яму большая частка Брэсцкай вобласці стала біясферным рэзерватам.
У 2004 годзе ЮНЕСКА афіцыйна пацвердзіла статус запаведніка.
«Прыбужскае Палессе» – гэта балоты, невялікія азёры, густы лясны гушчар, пясчаныя пагоркі, забалочаныя алешнікі, некалькі рэк.
Разнастайнасць раслін надзвычай вялікая. Тут расце ў натуральных умовах 910 відаў раслін, у тым ліку 44 рэдкія, занесеныя ў Чырвоную кнігу, віды грыбоў. Фаўна рэзервата таксама разнастайная. Каля 40 відаў рыб, 13 відаў земнаводных, 7 відаў паўзуноў, 238 відаў птушак, 62 віды грызуноў і каля 18 тысяч беспазваночных.
Акрамя разнастайнасці флоры і фауны, на тэрыторыі запаведніка можна ўбачыць розныя пабудовы. Тут шмат храмавых збудаванняў, узведзеных у XVII-XIX стагоддзях. Выдатнымі ўзорамі храмавага дойлідства з’яўляюцца Свята-Міхайлаўская царква, Ільінская царква, Свята-Праабражэнскі храм, царква Святога Лукі, касцёл Беззаганнага зачацця Панны Марыі.
У «Прыбужскім Палессi» знаходзіцца Музей касманаўтыкі. Ён заснаваны ў гэтых месцах, таму што менавіта тут нарадзіўся і вырас першы беларускі касманаўт Пётр Клімук.
Дата публікацыі: 10.07.2019.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму