Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Гэта жывая энцыклапедыя, якая яскрава і рэльефна паказвае жыццё Гарадоччыны ў мінулым і сучасным.

Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей быў заснаваны 20 лютага 1974 года. А 24 снежня 1976 года музей быў адкрыты для наведнікаў. У 1996 годзе музей атрымаў новы будынак. У 2004 годзе па рашэнні Гарадоцкага райвыканкама была створана ўстанова культуры “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”. Экспазіцыйная плошча музея займае 190 квадратных метраў, а выставачная – 255 квадратных метраў.

У музеі дзейнічае тры выставачныя і тры экспазіцыйныя залы. “Зала этнаграфіі і народных рамёстваў Гарадоччыны” ўтрымлівае экспазіцыі: “Жыццё сялян у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя”, “Традыцыйныя жаночыя і мужчынскія рамёствы”, “Вераванні нашых продкаў”, “Побыт жыхароў Гарадка і павета” і “Нашыя знакамітыя землякі”.

Другая выставачная зала “Так мы ішлі да перамогі”. Яе экспазіцыя прысвечана Другой сусветнай вайне, землякам удзельнікам вайны, акупацыйнаму рэжыму, баявым дзеянням на тэрыторыі раёна.

Экспазіцыя аддзела прыроды размешчана ў дзвюх залах: інфармацыйнай і дыарамнай. Інфармацыйная зала ўключае палеанталагічныя экспанаты, фотаздымкі, карты-схемы прыроднага асяроддзя Гарадоччыны, Чырвоную кнігу Гарадоцкага раёна.

Дыарамная зала аддзела прыроды ўключае пяць дыарам: “Лес”, “Верхавое балота”, “Луг. Вадаём”, “Птушкі на возеры”, “Вадзяны арэх”. У асобных вітрынах прадстаўлены каля 100 відаў насякомых.

Каля будынка музея адкрыта літаратурна-мастацкая кампазіцыя “Канстанцін Вераніцын і ягоная паэма “Тарас на Парнасе”. На двух вялікіх валунах знаходзяцца мемарыяльныя дошкі з інфармацыяй аб паэме і яе аўтары.

Дата публікацыі: 23.05.2019.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць