Касцёл Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Прыгожы помнік неаготыкі пачатку ХХ стагоддзя.

Першы касцёл у Мёрах з’явіўся яшчэ ў XVI стагоддзі. У XVIІІ стагоддзі тут быў заснаваны яшчэ і кляштар. Аднак пасля падаўлення паўстання 1830–1831 гадоў, каталіцкія святыні зачынілі. Касцёл Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі быў пабудаваны ў 1907 годзе на ўсходнім беразе Мёрскага возера ў паўднёвай частцы горада. Яго пабудавалі з чырвонай цэглы на месцы драўлянай капліцы па праекце віленскага архітэктара Антонія Філіповіча-Дубовіка. Пасля Другой сусветнай вайны, у рэчышчы антырэлігійнай палітыкі, касцёл Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі прыстасавалі пад склад збожжа. Аднак, у 1956 годзе святыню зноў аддалі вернікам. Касцёл унесены ў Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. У храме захаваліся рэдкія абразы і скульптуры XIX стагоддзя.

Дата публікацыі: 24.11.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць