Траецкая капліца


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

У пачатку XVII стагоддзя ў Сянне быў пабудаваны касцёл, які разбурылі ў савецкія часы. Толькі ў 1990 годзе для патрэб вернікаў была пабудавана часовая драўляная капліца. А ў 2001 годзе парафія Найсвяцейшай Тройцы была зарэгістраваная.

Касцёл у Сянне быў збудаваны на пачатку XVII стагоддзя і належаў ордэну францысканцаў. Пасля паўстання 1863–1864 гадоў францысканцы былі выгнаныя з Сянна, а касцёл стаў дыяцэзіяльным. Каталіцкая парафія ў Сянне перастала існаваць з 1937 года, калі савецкія ўлады рэпрэсіравалі апошняга святара. Храм быў зруйнаваны 17 верасня 1962 года.

У час распаду Савецкага Саюза, у 1990 годзе, была пабудавана часовая драўляная капліца, а 28 сакавіка 2001 года сенненская парафія Найсвяцейшай Тройцы была афіцыйна зарэгістраваная.

Дата публікацыі: 29.09.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць