Адной са славутасцяў Вілейкі з'яўляецца чыгуначны вакзал.
Чыгунку праклалі праз Вілейку ў 1904 годзе. Тады ж быў узведзены і будынак вакзалу. Побач з вакзалам была размешчана воданапорная вежа, пабудаваная таксама ў пачатку ХХ стагоддзя. Будынак чыгуначнага вакзала з’яўляецца тыповым для свайго часу. Падобных чыгуначных станцый і суседніх з імі воданапорных вежаў на прасторах Еўропы досыць шмат. Вілейскі вакзал выглядае маляўніча і нясе ў еўрапейскую атмасферу пачатку ХХ стагоддзя. Гэты будынак без перабольшвання можна лічыць гістарычным помнікам.
Дата публікацыі: 29.09.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму