Помнік аднаму з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гадоў – Рамуальду Траўгуту.
Рамуальд Траўгут як і Кастусь Каліноўскі вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. У час паўстання 1863 – 1864 гадоў Траўгут сфарммаваў і узначаліў Кобрынскі атрад паўстанцаў. Як паспяховы камандзір і аўтарытэтная асоба быў запрошаны пасаду кіраўніка Нацыянальнага ўраду ў Варшаву. Арыштаваны 30 сакавіка 1864 года. Расейскія ўлады прысудзілі Рамуальду Траўгуту смяротнае пакаранне. Загінуў на шыбеніцы ў Варшаўскай цытадэлі 5 жніўня 1864 года. Помнік быў пастаўлены ў 1928 годзе. Аўтарамі скульптуры з’яўляюцца мясцовы выкладчык Павел Бялка і варшаўскі архітэктар Збароўскі. У 1940 годзе помнік быў знішчаны. Адноўлены ў 1988 годзе па даваенных эскізах гродзенскім скульптарам Аляксандрам Анціпіным.
Дата публікацыі: 01.08.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму