Гарадскі парк


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

На беразе ракі Бобр раскінуўся гарадскі парк. Гэты парк разам з сядзібай заклала сям'я Свяцкіх у пачатку ХХ стагоддзя.

Парк - не толькі месца для прагулак, адпачынку, мерапрыемстваў у амфітэатры. Зусім нядаўна парк стаў таксама і своеасаблівай выставачнай залай. У ім размясцілі скульптуры лепшых сучасных архітэктараў Беларусі. Гэтыя скульптуры - вынік працы пленэру па вырабе скульптур з каменю, які быў прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Барыса Аракчэева (1926–2013) і прайшоў у 2016 годзе. Як вынік .працы пленэру былі ўстаноўлены скульптурныя кампазіцыя "Сэрца зямлі" Кацярыны Зантарыі і Ігара Засімовіча, “Дарун-камень” Алега Купрыянава і “Каўчэг” Алеся Сакалова.

Дата публікацыі: 26.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць