Каталіцкі храм у цэнтры горада адносіцца да архітэктуры позняга класіцызму. Касцёл належыць да тыпу базілікальных трохнефавых храмаў.
У 1602 годзе ў Лепелі з’явіўся каталіцкі храм. Ён быў пабудаваны на загад Льва Сапегі, аднаго з самых уплывовых дзяржаўных дзеячаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай апошняй траціны XVI - першай траціны XVIІ стагоддзя. Яму ў той час і належала вёска Лепель. Касцёлу надалі імя святога Казіміра. Драўляны касцёл святога Казіміра не аднойчы гарэў. Толькі ў 1876 годзе пачаў сваю працу ўжо цагляны храм. У трагічныя 30-ыя гады ХХ стагоддзя касцёл быў зачынены, а святар арыштаваны. Толькі праз 60 гадоў храм быў вернуты вернікам.
Дата публікацыі: 21.06.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму