Ліхтаршчык


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/24a98293-28ff-4faf-a773-d21434f1e5c7.mp3

З 2009 года на галоўнай пешаходнай вуліцы Брэста ліхтаршчык штодня запальвае і гасіць газавыя ліхтары, падобныя да ліхтароў XVIII–ХІХ стагоддзяў.

З 2009 года кожны вечар на пешаходнай вуліцы Савецкай у Брэсце з'яўляецца незвычайны чалавек. У цёмна-сінім кіцелі, у высокай фуражцы, з лесвіцай на плячы. Быццам з казкі Андэрсэна. На яго поясе вісяць гадзіннік і крэсіва. Чалавек падыходзіць да аднаго з вулічных ліхтароў, прыстаўляе лесвіцу, узбіраецца наверх. Праз імгненне ў газніцы скача ярка-аранжавы агеньчык. 

Усяго на вуліцы Савецкай устаноўлена 17 старадаўніх ліхтароў. Час з'яўлення ліхтаршчыка залежыць ад часу заходу сонца. Як правіла, ён з’яўляецца ў прыцемках, а заканчвае сваю працу, калі зусім сцямнее. Дакладны час падкажа спецыяльна ўстаноўлены для гэтага гадзіннік у пачатку вуліцы, на якім так і напісана “Час запальвання ліхтароў”.

Ліхтаршчык не адмаўляе ў просьбе сфатаграфавацца з ім на памяць. Бо цяпер сапраўднага ліхтаршчыка ў нашай краiне можна ўбачыць толькі ў Брэсце.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць