Чыгуначны вакзал


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/688f2e24-dfce-4cbd-b9bc-cfcdd6bdb81c.mp3

Мінскі чыгуначны вакзал (да 1928 года — Віленскі вакзал) — пасажырскі тэрмінал чыгуначнай станцыі «Мінск-Пасажырскі».

Мінскі чыгуначны вакзал знаходзіцца ў цэнтры горада. Першы будынак чыгуначнага вакзала з’явіўся ў Мінску ў 1871–1874 гадах. Падчас Другой сусветнай вайны будынак вакзала быў знішчаны. Новы вакзал быў пабудаваны ў 1946 годзе і праіснаваў да 1991 года, калі яго дэмантавалі для пабудовы сучаснага чыгуначнага вакзала. 30 снежня 2000 года новы будынак вакзала пачаў сваю працу. Сетка падземных пераходаў злучае вакзал з чыгуначнымі платформамі, станцыяй метро «Плошча Леніна» і Прывакзальнай плошчай.

Дата публікацыі: 26.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць