KrokApp – персанальны аўдыягід па Беларусі

KrokApp – гэта IT-платформа, якая дазваляе даведацца цікавыя факты, практычную інфармацыю і карысныя паведамленні па ходзе руху чалавека на мясцовасці. KrokApp пераўтварае краіну ў вялікі «разумны дом» – зразумелы, дынамічны, сучасны.

Зараз праз KrokApp можна даведацца інфармацыю пра больш за 70 гарадоў Беларусі. Кантэнт даступны на трох мовах – беларускай, англійскай, рускай. Ужо распрацаваны прататып для чэшскай і кітайскай моў. Кантэнт-правайдэры актыўна дадаюць кантэнт на агульны сэрвер krokapp.com, які імгненна дае доступ да электронных дадзеных усім карыстальнікам.

IT-платформа KrokApp адкрытая для ўдасканалення і развіцця праграмістамі, а таксама для папаўнення карыснымі дадзенымі ад гісторыкаў, прафесійных гідаў, турыстычных цэнтраў, мясцовых краязнаўцаў, музеяў і аматараў.

Праблема, якая вырашаецца

У Беларусі налічваецца 118 раёнаў, 115 гарадоў, 85 пасёлкаў і 23065 сельскіх населеных пунктаў. Пра кожны з іх можна распавесці сучаснымі сродкамі больш шырокай аўдыторыі – як замежным турыстам, так і жыхарам саміх населеных пунктаў. 

Колькасць гарадоў, пра якія можна даведацца праз мабільныя праграмы (не аўдыягіды), якія размешчаны ў краме мабільных праграм Google Play: да 20. Менш за 10 мабільных праграм з аўдыякантэнтам па вялікіх гарадах Беларусі. На дадзены момант няма адзінай праграмы, якая сабрала б і зручна прадставіла гістарычную і культурную інфармацыю пра гарады Беларусі. 

Па выніках апытання адвольных мінакоў – з 20 апытаных толькі 1 чалавек быў здольны назваць славутасці, якія знаходзяцца не ў адным горадзе, а па меньшай меры, у 5 розных населеных пунктах Беларусі. Таму з’яўляецца актуальнай задача па распрацоўцы мабільнага дадатка, які б дазволіў у просты спосаб пазнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай па гарадах і цікавых мясцінах Беларусі. 

Сацыяльны эфект

Поспехі праекта

Планы праекта, напрамкі для інвеставання і дадатковых падпраектаў

Распрацоўшчык

Лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі (https://ssrlab.by/). Кантэнт створаны пры падтрымцы спецыялістаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Іншыя персанальныя аўдыягіды

https://krokam.com/

Карысныя спасылкі


  1. Статистический ежегодник Республики Беларусь, 2020 / Старонка публікацыі – https://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/publications/izdania/public_compilation/index_18023/ // Прамы лінк на публікацыю – https://www.belstat.gov.by/upload/iblock/c68/c68ec3c1ac53374bedc363044769f2c1.pdf 

Кантакт
Для прапаноў новых кропак, каментароў да кантэнту і пажаданняў просім паведаміць на: ssrlab221@gmail.com.

СКАРЫСТАЦЦА АЎДЫЯГІДАМ