Жлобін. Чыгуначны вакзал

Кароткі тэкст:

Будынак вакзала быў узведзены ў 1902 годзе, але разбураны падчас Другой сусветнай вайны. Сучасны вакзал пабудаваны ў 1950 годзе, а ў 2004 – рэкаструяваны.

Асноўны тэкст:

Менавіта тут на Прывакзальнай плошчы з 70-ых гадоў 19 стагоддзя пачаў фарміравацца прамысловы раён. Жлобін стаў горадам чыгуначнікаў. Знамянальным годам стаў 1893-ці, калі побач са Жлобінам прайшла лінія Лібава-Роменскай чыгункі, якая ў 1877—1919 гадах звязвала беларускія губерні з украінскімі, а таксама з партамі Балтыйскага мора. Тады і былі пабудаваны чыгуначныя станцыі, дэпо і вагоныя майстэрні, дзе працавалі каля 500 рабочых. З гэтага часу насельніцтва Жлобіна пачало хутка павялічвацца. Калі ў 1880 годзе Жлобін налічваў 164 двары, то праз 17 год (у 1897 годзе) было ўжо 725 двароў.
На сённяшні дзень насельніцтва горада складае каля 76 тысяч чалавек. Горад актыўна разбудоўваецца. У тым ліку і дзякуючы чыгунцы.

Каб праслухаць аўдыёпаведамленне, выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць