Добруш. Краязнаўчы музей

З гісторыяй і славутасцямі Добрушскага краю можна пазнаёміцца ў мясцовым музеі, які размешчаны ў будынку канца XIX стагоддзя.

Будынак Добрушскага краязнаўчага музея з'яўляецца помнікам архітэктуры канца XIX стагоддзя. Ён быў пабудаваны на сродкі княгіні Ірыны Паскевіч. Першапачаткова, у будынку размяшчалася школа для дзяцей работнікаў папяровай фабрыкі князёў Паскевічаў. Добрушскі раённы краязнаўчы музей пачаў фармаваць свае фонды з 2003 года, у першую чаргу, за кошт паступленняў з грамадскіх музеяў раёна, прыватных калекцый жыхароў Добруша, а таксама за кошт экспедыцыйнай работы супрацоўнікаў музея. Сёння экспазіцыі музея адлюстроўваюць гісторыю Добрушскага раёна ад часоў старажытнасці да нашых дзён. Перад музеем стаіць помнік – бюст стваральніка Добрушскай папяровай фабрыкі князя Фёдара Паскевіча.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць