Нароўля. Гарадская драўляная сядзіба

Кароткі тэкст:

У 2012 годзе архітэктурны помнік адзначыў свой стогадовы юбілей.

Асноўны тэкст:

Сядзіба была пабудаваная ў 1912 годзе як жылы дом для адміністратара маёнтка Горватаў Андрэя Ліневіча. Яна ўяўляе сабой прыклад драўлянага дойлідства, аналага якому няма ў іншых кутках краіны.
Будынак мае выгляд аднапавярховага простакутнага памяшкання з мезанінам. Ён пастаўлены на высокім цагляным цокалі. Над галоўным уваходам знаходзіцца балкон на чатырох слупах. З боку дваровага фасаду некалі была прыбудавана галерэя, якая, на жаль, не захавалася. Фасады дома ўпрыгожаны дэкаратыўнай шалёўкай. Па перыметры будынка праходзіць разны карніз, а фрыз і гарызантальныя цягі ўпрыгожаны разьбой. Па-мастацку дэкарыраваныя і бляшаныя вадасцёкі.
У савецкі час тут размяшчаліся партыйная ячэйка, раённая паліклініка, і дом піянераў. З 1995 года тут знаходзіцца Нараўлянскі гісторыка-этнаграфічны музей.

Каб праслухаць аўдыёпаведамленне, выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць