Чашнікі. Чашніцкі замак

Кароткі тэкст:

Чашніцкі замак быў пабудаваны ў 1567 годзе, але захаваўся, на жаль, толькі на гербе горада.

Асноўны тэкст:

Чашніцкі замак быў узведзены на загад расійскага цара Івана Жахлівага на пачатку Лівонскай вайны – у 1567 годзе.
Ні пра структуру замка, ні пра яго архітэктуру практычна нічога невядома, акрамя таго, што ён быў пабудаваны з дрэва. Мабыць, у захопнікаў не было шмат часу для ўзвядзення моцнай цвярдыні і замак, хутчэй за ўсё, уяўляў з сябе простую драўляную каробку з некалькімі вежамі. Падчас Другой Паўночнай вайны, у 1708 годзе, замак быў знішчаны войскамі расійскага цара Пятра І. Невядома, ці гэта было зроблена з-за супраціву расійскаму войску, ці каб не даць магчымасці шведам выкарыстаць гэтае абарончае збудаванне.
Пасля 1708 года замак больш не аднаўляўся. На яго месцы быў пабудаваны кляштар дамініканаў і пры ім касцёл Святога Лукі. На жаль, гэтыя помнікі былі знішчаны савецкай уладай у 60-я гг. ХХ ст. Выява касцёла Святога Лукі засталася толькі на малюнку Напалеона Орды.
На месцы, якое раней займаў замак, а потым кляштар і касцёл, у 1970 г. быў пабудаваны будынак, у якім сёння знаходзіцца гарадская гімназія №1.

Каб праслухаць аўдыёпаведамленне, выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць