Быхаў. Сінагога

Кароткі тэкст:

Унікальны помнік беларускага барока спалучанага з рэнесансам, які захаваў элементы ўнутранай прасторы і планіроўкі.

Асноўны тэкст:

У Быхаве была вялікая яўрэйская супольнасць, якая адыгрывала значную ролю у жыцці горада. Сінагога была пабудавана на мяжы XVI і XVIІ стагоддзяў. У XVIІ– XVIІІІ стагоддзях у горадзе было толькі два манументальныя каменныя збудаванні – замак і сінагога, ўсе астатнія пабудовы, ў тым ліку рэлігійныя, былі драўляныя. Быхаўская сінагога – помнік арітэктуры барока пачатку XVIІ ст. Яна мае выразныя абарончыя рысы з элементамі рэнесанса, які ў той час ужо пераставаў дамінаваць у архітэктуры Рэчы Паспалітай. Гэта цэнтрычная пабудова памерам 20x21 м. з тоўстымі, амаль двухмятровымі, сценамі, круглай вежай і байніцамі – яна абараняла ўваход з прылеглых вуліц паўночна–заходняй часткі горада. Мае простыя карнізы, простакутныя нішы. Унутраная зала простакутная падзеленая слупамі на дзевяць роўных частак. Добра захавалася біма – месца, на якім чыталі Тору.
У наш час знаходзіцца ў занядбаным стане. Захаваўся будынак школы, які належаў сінагозе. Інтэр'еры і частка фасада страчаны. Прыстасаваны пад вучэбны клас (цагляная частка) і пад жыллё (драўляная частка).

Каб праслухаць аўдыёпаведамленне, выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць