Слаўгарад. Царква Раства Багародзіцы

Царква ўваходзіць у цэлы комплекс пабудоў, які выкананы ў класічным стылі.

Комплекс складаецца з царквы, званіцы і парафіяльнай школы. Усе яны пабудаваны ў класічным стылі за фінансавыя сродкі ўладальніка Прапойска А.М. Галіцына. Будаўніцтва адбывалася пад кіраўніцтвам вядомага архітэктара Львова. Калі зайсці ўсярэдзіну царквы, можна бачыць цудоўныя фрэскі, што захаваліся тут часткова. У гэтым храме пэўны час працаваў і бацька аднаго з піянераў беларускай гістарычнай навукі Івана Грыгаровіча. Улюбёнец графа Румянцава, ён працаваў у Гомелі, потым стаў протаярэем Петрапаўлаўскага сабора. Іван Грыгаровіч быў нават асабістым клірыкам расійскага імператара Мікалая І. Гэта дзякуючы яму айчынныя даследчыкі могуць вывучаць гісторыю Беларусі па крыніцах апублікаваных ім у “Беларускім архіве старажытных грамат”.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць