Слаўгарад. Паштовая станцыя

Тыповы для ХІХ стагоддзя будынак – аднапавярховы з высокімі стрэльчатымі аконнымі праёмамі.

Паштовая станцыя была пабудаваная ў 2-й палове ХІХ стагоддзя. Станцыя прымала і абслугоўвала шмат наведвальнікаў. Верагодна адным з іх быў і Восіп Антонавіч Казлоўскі. Будучы знакамітым дырыжорам, на схіле жыцця, ён кіраваў капэлай тагачаснага ўладальніка Прапойска графа Мурамцава.Ураджэнец Прапойскай зямлі Восіп Антонавіч Казлоўскі пакінуў значны след у айчыннай і сусветнай музыцы. Варта адзначыць што ён быў настаўнікам музыкі вядомага беларускага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. Потым займаў пасаду дырэктара імператарскіх тэатраў Пецярбурга.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць