Асіповічы. Крыжаўзвіжанская праваслаўная царква

Кароткі тэкст:

Царква, якая ніколі не зачынялася.

Асноўны тэкст:

Першапачаткова царква была пабудавана ў вёсцы Зборск у 1826 годзе. Гэты драўляны храм у стылі народнага дойлідства быў створаны на сродкі графа Завішы і меў назву Свята-Казьма-Дзем’янаўскі. У ХХ стагоддзі царкву са Зборска перавезлі ў Асіповічы. У працэсе перавозкі ўдзельнічалі вайскоўцы. Варта зазначыць, што храм пасля перавозкі ў Асіповічы працягваў дзейнічаць і выконваў свае рэлігійныя функцыі. Улічваючы антырэлігійныя кампаніі савецкіх уладаў – гэта вельмі рэдкі прыклад дзеючага храма ў даваеннай БССР. Дзякуючы свайму пастаяннаму функцыянаванню царква знаходзіцца ў добрым стане.

Каб праслухаць аўдыёпаведамленне, выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць