Царква Аляксандра Неўскага


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/e5232b1d-6d46-4d6b-a165-bba179667506.mp3

Царква з’яўляецца саборным праваслаўным храмам горада.

Па некаторых звестках, царква Аляксандра Неўскага ў 1870 г. была перабудавана ў стылі эклектыкі са згарэлага ў 1858 г. бернардынскага касцёла. І сёння Царква з’яўляецца саборным праваслаўным храмам горада. Вакол гэтага храма захавалася каменная агароджа і брама з прыбрамнымі пабудовамі. За апсідай царквы падчас Другой сусветнай вайны былі пахаваныя нямецкія жаўнеры. Царква выходзіць на гістарычную рынкавую плошчу горада, якую зараз займае сквер. Гэта пабудова з’яўляецца яскравым прыкладам усходняй праваслаўнай архітэктуры ў Беларусі і Мсціславе.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць