Горкі. Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія

Кароткі тэкст:

У ХІХ стагоддзі Горы-горацкі земляробчы інстытут быў адзінай вышэйшай навучальнай установай на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Асноўны тэкст:

Гісторыя ўстановы пачынаецца ў далёкім 1836 годзе, калі ў Горках адкрывалася земляробчая школа, а пазней земляробчы інстытут. У 1863 г. студэнты Горы-горацкага земляробчага інстытуту дапамаглі паўстанцам вызваліць Горкі ад расійскіх войскаў. За ўдзел студэнтаў у паўстанні, установа ў 1864 г. была закрыта. Аднавіла сваю працу толькі ў 1919 г. Мноства знакамітых навукоўцаў, якія займаліся аграрнымі навукамі, выйшла з гэтых сценаў. Цяпер акадэмія складаецца з вялікай колькасці старых і новых пабудоваў. Сярод пабудаваных у XIX - пачатку XX стагоддзя: адміністрацыйны корпус акадэміі, будынак бібліятэкі, навучальны корпус, дзіцячы сад, прафесарскі корпус, таксатарскі корпус, фізіка-хімічны корпус, жылы дом, у якім, між іншым, жыў і выкладаў класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі.
Кажучы пра літаратуру, трэба адзначыць, што знакаміты твор беларускай літаратуры «Тарас на Парнасе», быў напісаны студэнтамі ў Горках.

Каб праслухаць аўдыёпаведамленне, выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць