Ашмяны. Касцёл і кляштар францысканцаў

Кароткі тэкст:

Касцёл і кляштар францысканцаў – помнікі архітэктуры і мастацтва XV стагоддзя.

Асноўны тэкст:

Комплекс з касцёлу і кляштару пачаў будавацца тут прыблізна ў XV стагоддзі. У адпаведнасці з эпохай стылем пабудовы была готыка. У час чарговай вайны паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай у 1659 годзе драўляныя будынкі кляштару былі знішчаны. Аднак, вельмі хутка ён быў адноўлены, а будынак касцёлу рэканструявалі і патынкавалі. У час вайны 1812 г. будынак зноў быў часткова разбураны. Аднак ужо праз 10 год на месцы драўлянага касцёлу ўзвялі мураваны ў стылі класіцызму. Пасля падаўлення нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830–1831 гг., у адпаведнасці з расійскай урадавай палітыкай кляштар францысканцаў быў ліквідаваны. Кляштарныя будынак быў знішчаны, а будынак касцёла быў перароблены пад склад. Падчас войнаў ХХ ст. гэты будынак быў моцна пашкоджаны. У цяперашні час, як вы бачыце, будынак былога касцёлу францісканцаў знаходзіцца ў руінах.
Зярніце ўвагу на ніжнюю частку сцен ва ўсходняй палове храма. Гэта найстарэйшыя часткі руінаў.

Каб праслухаць аўдыёпаведамленне, выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць