Мінск. Дом Урада

Дом Урада ў Мінску — будынак урада Рэспублікі Беларусь у Мінску.

Дом урада ў Мінску ўзведзены ў 1930–1934 гг. па праекце Іосіфа Лангбарда. Найбуйнейшы грамадскі будынак міжваеннага перыяду, адзін з лепшых помнікаў канструктывізму. У будынку працуе заканадаўчы орган – ніжняя палата Парламента (Палата прадстаўнікоў); цэнтральны орган выканаўчай улады – Савет Міністраў, Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя ўстановы. Падчас нямецкай акупацыі 1941–1944 гадоў у будынку Дома ўрада быў размешчаны штаб СС, люфтвафэ і харчовыя склады. Нягледзячы на яго вялікія памеры, халодныя шэрыя таны каменнай тынкоўкі і некаторае драбленне аб'ёмаў, будынак не здаецца грувасткім. Кампаноўка Дома ўрада засноўвалася на сіметрычным узрастанні аб’ёмаў і вышынь ад перыферыі галоўнага фасаду да цэнтру.

Спампаваць