Полацк. Сафійскі сабор

Сафійскі сабор у старажытным Полацку – унікальнае збудаванне, першы мураваны храм на тэрыторыі Беларусі.

Гэты старадаўні храм быў пабудаваны ў ХІ стагоддзі на правым беразе Заходняй Дзвіны. Такія ж храмы прыкладна ў той самы час былі збудаваны ў у Кіеве і Ноўгарадзе. Полацкая Сафія былі пабудавана на ўзор сабора ў Канстанцінопалі. Гэты храм стаў сімвалам самастойнасці і магутнасці Полацкага княства. На сённяшні дзень ад арыгінальнага будынку захаваліся толькі фрагменты, бо ў XVIII стагоддзі ён быў знішчаны расійскімі войскамі. Працэсам адбудовы храма кіраваў знакаміты архітэктар Ян Глаўбіц, які будаваў і рэканструяваў шматлікія храмы розных канфесій па ўсёй краіне. Сафійскі сабор атрымаў рысы віленскага барока. Гэты архітэктурны стыль выступае як самабытны мастацкі феномен для Вялікага Княства Літоўскага. Сафійскі сабор прадстаўлены ў Спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Храм і ўражвае сваёй веліччу і хараством. Падчас яго рэканструкцыі ў 2010–2013 гадах быў адноўлены дах, фасад і аконныя праёмы. Загляніце ўсярэдзіну гэтай пэрліны беларускага архітэктурнага мастацтва, паглядзіце на старадаўнія муры і спыніцеся, каб прасякнуцца духам велічнай даўніны.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць