Маладзечна. Скульптура "Вястун"

Кароткі тэкст:

Інтэрнэт XIV стагоддзя – скульптура "Вястун".

Асноўны тэкст:

Бронзавая скульптура “Вястун” была ўсталявана ў Маладзечна ў 2011 годзе. Помнік размешчаны на плошчы Старое места ў скверыку насупраць школы. Вястун – гэта інтэрнэт таго часу. Ён паведамляў указы і распараджэнні мясцовай і цэнтральнай улады, а таксама іншую важную інфармацыю. Скульптуру зрабілі не вельмі высокай, 215–220 сантыметраў, крыху вышэйшую за чалавечы рост, каб паказаць, што вястун быў блізкі да людзей. Скульптурны вястун трымае ў руках грамату - дакумент, дзе ўпершыню ўзгадваецца Маладзечна: “...а дана грамота в Молодечно в середу декабря 16 день о то ся кончыла в лето Божье 1388”. Аўтарам скульпутры з’яўляецца знакаміты мастак Уладзімір Жбанаў.

Каб праслухаць аўдыёпаведамленне, выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць