Мінск. Касцёл св. Сымона і Алены

Кароткі тэкст:

Касцёл Святога Сымона і Святой Алены (таксама вядомы як Чырвоны касцёл) — каталіцкі парафіяльны касцёл у неараманскім стылі ў Мінску.

Асноўны тэкст:

Касцёл святога Сымона і святой Алены ў Мінску быў пабудаваны ў 1905–1910 гадах на грошы Эдварда Адама Вайніловіча (1847–1928), вядомага грамадскага дзеяча Беларусі, кіраўніка Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Касцёл быў узведзены ў памяць яго заўчасна памерлых дзяцей — Сымона і Алены Вайніловічаў. Эдвард Вайніловіч вырашыў пабудаваць касцёл у раманскім стылі, бо, як сам адзначыў у мемуарах, у часы росквіту раманскага стылю ў Еўропе хрысціянства яшчэ не было падзелена на каталіцтва і праваслаўе. Чырвоны касцёл уяўляе сабой базіліку арыгінальнай кампазіцыі з магутным трансептам.
У савецкія часы ў будынку касцёла размяшчаўся Дом кіно. 19 кастрычніка 1988 года у гэтым будынку было абвешчана аб заснаванні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне” – шырокага грамадскага руху, мэтай якога было дабівацца незалежнасці Беларусі ад Савецкага Саюзу.
Сёння Чырвоны касцёл з’яўляецца важным цэнтрам жыцця Беларусі і месцам пахавання Эдварда Вайніловіча і іншых знакавых для нацыянальнай культуры асоб.

Спампаваць