Мазырскі замак


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/d3d5bbff-939a-4172-84b2-b41441da4aa0.mp3

Мазырскі замак – драўлянае абарончае і адміністрацыйнае збудаванне XV стагоддзя ў Мазыры.

За сценамі і абарончымі вежамі схаваліся палац, жылыя і гаспадарчыя будынкі, царква, а таксама глыбокі калодзеж – на выпадак доўгай аблогі ворага. З трох бакоў падножжа замкавай гары абаранялі воды знакамітай ракі Прыпяць. Не аднойчы Мазырскі замак вытрымліваў напады, але ў сярэдзіне XVІІ стагоддзя быў разбураны падчас вызвалення горада войскамі гетмана Януша Радзівіла ад казакоў Багдана Хмяльніцкага. У 2005 годзе да 850-годдзя горада Мазыра Мазырскі замак быў часткова адноўлены. Зараз гістарычны цэнтр «Мазырскі замак» уяўляе сабой унікальны музей, паменшаную копію таго, што ўяўляў сабой замак у часы Вялікага Княства Літоўскага. На тэрыторыі замка захаваўся падмурак царквы пачатку XV стагоддзя, на якім і была адноўлена драўляная царква. Падчас гарадскіх святаў тут праходзяць забаўляльныя мерапрыемствы. Праводзяцца выступы рыцарскіх клубаў, якія займаюцца гістарычнай рэканструкцыяй.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць