Калінкавічы. Помнік-лакаматыў Er 772-17


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Лакаматыў Er 772-17 – гэта арыгінальны помнік, устаноўлены да 125-годдзя Палескай чыгункі.

23 ліпеня 2007 года ў Калінкавічах праходзілі ўрачыстыя мерапрыемствы ў гонар 125-годдзя праходжання праз Калінкавічы Палескай чыгункі. Яна была пабудавана ў 1882–1907 гадах. Чыгунка праходзіла праз Віленскую, Гродзенскую, Віцебскую, Мінскую і Магілёўскую губерні.

Каля чыгуначнага вакзала быў устаноўлены помнік-лакаматыў. Яго асаблівасць у тым, што ён не проста сімвалічны аб’ект, а сапраўдны лакаматыў, выраблены на заводзе “Шкода”. Пачынаючы з 1951 года, ён больш за 30 гадоў працаваў па грузавых перавозках на вузлавой станцыі.

Перад тым, як увекавечыць лакаматыў, яго адрэстаўравалі.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць