Помнік князю Барысу


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/3c9c6085-b6ad-4e99-8c67-3f51c97f6591.mp3

Помнік князю заснавальніку Барысава – князю Барысу – ўсталяваны ў 2002 годзе да 900-годдзя горада.

Манумент размешчаны каля Свята-Ўваскрасенскага сабора, у старой частцы Барысава – месцы заснавання горада. Праект помніка распрацаваны скульптарам Артымовічам і архітэктарамі Марозавым і Кавалеўскім. З тыльнага боку скульптуры Барыса можна ўбачыць Анёла, які ахоўвае яго на нялёгкім жыццёвым шляху. Заснаванне Барысава ўзыходзіць да самага пачатку 12XII ст. і звязана з імем полацкага князя Барыса Усяслававіча. Паводле летапісаў, у 1102 годзе Барыс Усяслававіч заснаваў горад на зліцці рэк Схі і Бярэзіны і назваў яго сваім імем - Барысаў. Барыс быў сынам найбольш магутнага полацкага князя Усяслава Полацкага. Пасля смерці бацькі ён заняў Полацкі пасад. Князь шмат сіл аддаў распаўсюджванню хрысціянства на беларускіх землях, аказваў заступніцтва Еўфрасінні Полацкай, менавіта яго імем названы помнікі эпіграфікі - «Барысавы камяні», якія захаваліся да нашых дзён.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць