Светлагорск. Чыгуначны вакзал


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Будынак чыгуначнага вакзала на станцыі Светлагорск-на-Беразіне – помнік архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя.

Светлагорск – адзін з самых маладых гарадоў Беларусі. Ён з’явіўся ў 1961 годзе. Чыгунка ж праз гэтае месца прайшла значна раней. У 1915 годзе быў пабудаваны ўчастак Жлобін – Калінкавічы.

У тым месцы, дзе чыгунка перасякае раку Беразіну, узнікла чыгуначная станцыя Шацілкі (назва вёскі, на месцы якой і з’явіўся Светлагорск). У 1960-я гады гэта станцыя атрымала назву Светлагорск-на-Беразіне.

Разам з чыгуначнай станцыяй быў узведзены будынак вакзала. На сёння гэты будынак лічыцца помнікам архітэктуры пачатку ⅩⅩ стагоддзя.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць