Памятны знак на месцы Фары Вітаўта


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/4d1220cc-5d15-4c00-a549-754497b42c0f.mp3

Памятны знак “Паклонны крыж” быў адкрыты 7 чэрвеня 2014 года на месцы знакамітага храма Фара Вітаўта.

Драўляны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне, больш вядомы як Фара Вітаўта, быў пабудаваны ў 1389 годзе. Ён стаў адным з першых каталіцкіх храмаў на беларускіх землях. Пры Стэфане Баторыі ён быў заменены мураваным храмам, які стагоддзі ўпрыгожваў цэнтр горада. У 1961 годзе па рашэнні Гродзенскага аблвыканкама, у рэчышчы антырэлігійнай палітыкі савецкай улады, касцёл узарвалі.

Сёння на месцы касцёла знаходзіцца сквер, у якім усталяваны памятны знак на месцы Фары Вітаўта. Ён уяўляе сабой дзве часткі гранітнай расколатай аркі. Адну частку ўпрыгожвае выява праваслаўнага крыжа, другую – каталіцкага. У кампазіцыю таксама ўваходзіць таблічка з памятным надпісам.

Адкрыццё памятнага знака адбылося 7 чэрвеня 2014 года. Ва ўрачыстасці ўзялі ўдзел каталіцкія і праваслаўныя святары, якія асвяцілі памятны знак на месцы Фары Вітаўта.

Дата публікацыі: 24.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць