Свята-Раства-Багародзіцкая царква і манастыр


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/45587662-0f18-442e-bf21-6d0080bc4878.mp3

Свята-Раства-Багародзіцкая царква і манастыр — помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да класіцызму.

Царква пабудавана ў 1720—1751 гадах з цэглы італьянскім архітэктарам Іосіфам Фантана на месцы былога драўлянага базыліянскага кляштара. Храм быў асвячоны ў 1756 годзе. Пасля Полацкага царкоўнага сабора 1839 года і ліквідацыі Уніяцкай царквы храм ператварылі ў праваслаўны. У 1848 годзе царкву адрамантавалі на сродкі прыхаджан. У 1860-я гады прыбудавалі так званую «цёплую» царкву святога Сергія Раданежскага, у 1891 годзе ў заходняй частцы комплексу пабудавалі двухпавярховы гаспадарчы корпус.

Храм пацярпеў у час Першай сусветнай вайны. У час Другой сусветнай вайны манастыр працягваў функцыянаваць, хоць і са значнымі абмежаваннямі. Манастыр дзейнічаў да 1960 года, пасля чаго манахінь выселілі ў Жыровіцкую абіцель, а ў царкоўных будынках размясцілі розныя ўстановы. З 1977 па 1992 год у храме дзейнічаў Беларускі дзяржаўны музей атэізму і гісторыі рэлігіі. Рашэннем Гродзенскага аблвыканкама храм і манастырскія будынкі ў чэрвені 1992 года перадалі праваслаўнаму жаночаму манастыру.

Сёння архітэктурны комплекс складаецца з аб'яднаных у адно цэлае жылога манаскага корпуса, капліцы і царквы.

Дата публікацыі: 19.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць