Свята-Траецкая царква


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Свята-Траецкая царква ў архітэктурным плане ўяўляе сабой мураваны 5-купальны храм падоўжна-восевай кампазіцыі. У 70-я гады ХІХ стагоддзя да храма была прыбудавана 3-ярусная вежа-званіца, а таксама 5 купалоў.

Траецкая царква была пабудаваная паміж 1533 і 1550 гадамі. У 1705 годзе гэты храм стаў уніяцкай царквой пры манастыры базыліянскага ордэна. Пасля Полацкага сабору 1839 года, які ліквідаваў уніяцтва ў Беларусі, Траецкая царква была перададзена праваслаўным.

Свята-Траецкая царква вельмі моцна пацярпела падчас пажару, які адбыўся ў Міры ў 1865 годзе. Храм быў капітальна перабудаваны ў 1873–1875 гадах у рэтраспектыўна-рускім стылі.

Царква мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь другой катэгорыі.

Дата публікацыі: 17.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць