Музей імя Уладзіміра Караткевіча


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/64468927-20f9-4e2e-adc6-cf9f2377473b.mp3

“Орша – мой любы горад, мая спрадвечная маці…” – так пісаў пра свой родным горад вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч.

Орша ганарыцца сваім таленавітым земляком. У 1994 годзе ў Воршы быў створаны музей пад назвай “Нашы славутыя землякі”. Адзін з раздзелаў яго экспазіцыі планавалася прысвяціць Уладзіміру Караткевічу. Але ў наступным годзе ад Саюза пісьменнікаў Беларусі паступіла прапанова аб стварэнні ў Воршы менавіта музея Уладзіміра Караткевіча. Так і зрабілі. У 2000 годзе быў адкрыты музей з невялікай экспазіцыяй. Ён знаходзіцца ў будынку помніка архітэктуры канца 19 стагоддзя. Менавіта ў гэтым будынку быў радзільны дом, у якім і з’явіўся на свет будучы пісьменнік. А было гэта ў 1930 годзе. На першым паверсе музея знаходзіцца экспазіцыя пад назвай «Партрэт пісьменніка і чалавека». Цэнтральную частку экспазіцыі першай залы займае фрагмент кабінета мінскай кватэры Уладзіміра Караткевіча. Другая зала прысвечана літаратурнай спадчыне пісьменніка. Таксама ў музеі працуе навукова-даследчы цэнтр. Сёння ў экспазіцыі музея ёсць каля 640 прадметаў. Самыя каштоўныя з іх – гэта асабістыя рэчы пісьменніка, рукапісы яго твораў і малюнкі. На другім паверсе музея – мастацкая галерэя.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць