Калегіум езуітаў


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/sound/26cc88b5-ee96-4529-8aaf-562e18295ca2.mp3

Будынак езуіцкага калегіума датуецца XVII стагоддзем і з’яўляецца адным з сімвалаў горада.

Езуіцкі калегіум быў пабудаваны ў 1604 годзе па распараджэнні канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі. Першапачаткова ён выконваў функцыю залы для правядзення мясцовых соймікаў. Праз шэсць год кароль польскі Жыгімонт III ахвяраваў прыход езуітам – для стварэння тут першай навучальнай установы. Тут месціліся навучальныя пакоі, трапезная, архіў і бібліятэка. Крыху пазней пабудова была ўпрыгожана фігурнымі вежамі з гадзіннікам. Да канца 18 стагоддзя езуіты пабудавалі цагляную сцяну, якая агарадзіла ўвесь комплекс па форме пяцікутніка. Таксама яны ўзвялі велічны касцёл Святога Міхала Арханёла, пабудаваны з чырвонай цэглы. У 1820 годзе Аршанскі калегіум быў зачынены ў сувязі з забаронай на дзейнасць ордэна. Будынак з усімі прылеглымі пабудовамі і храмам быў перададзены вайсковаму ведамству, і ў ім быў зроблены гарадскі турэмны замак. Функцыю турмы гэты будынак выконваў аж да канца XX стагоддзя. Касцёл быў раскрадзены і разабраны на цэглу. І толькі на пачатку XXI стагоддзя пачаліся рэканструкцыйныя работы па аднаўленні гэтага помніка архітэктуры. Рэстаўрацыя будынка завяршылася ў 2008 годзе. Праз некаторы час пры калегіуме адкрыліся мастацкая галерэя, выставачная зала і дзіцячая бібліятэка.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць