Мінск. Стужка Мёбіўса


Other, krokapp.byhttps://krokapp.by/media/

Адной з самых незвычайных славутасцяў Мінска – з'яўляецца помнік стужцы Мёбіўса, які знаходзіцца каля ўваходу ў прэзідыўм Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Стужка Мёбіуса – гэта геаметрычная фігура, унікальнасць якой у тым, што шар можа без прыпынку каціцца па паверхні, перакочваючыся з вонкавага боку фігуры на ўнутраную. Пры гэтым за край фігуры шар ніколі не выкочваецца. Лічыцца, што назву сваю стужка атрымала ў гонар славутага нямецкага матэматыка Аўгуста Мёбіуса.

Помнік стужцы Мёбіўса – гэта даволі маладая славутасць беларускай сталіцы. Аўтарамі скульптуры сталі спецыялісты навукова-вытворчага аб'яднання «Цэнтр». Выглядае скульптура вельмі рэалістычна і прывабна. На пастаменце ўзвышаецца сама фігура, а па яе ўнутраным баку коціцца шар. Усё блішчыць і ззяе ў промнях сонца.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць