Магілёў. Ратуша

Кароткі тэкст:

Адметнасць магілёўскай Ратушы – як і стагоддзі таму, яна з’яўляецца цэнтрам гарадскога жыцця.

Асноўны тэкст:

Першая драўляная магілёўская ратуша была пабудавана ў 1578 годзе на самым пачатку вуліцы Ветранай (цяпер гэта вуліца Ленінская). Рашэнне пра пабудову ўжо мураванай ратушы гарадскі магістрат Магілёва прыняў амаль праз сто год. Праз дзесяць год будынак ратушы зрабілі двухпавярховым. Нейкі час перад ратушай была каменная вежа вышынёй у 26 метраў, але, не прастаяўшы і года, гэта вежа абвалілася.
Новую вежу пачалі ўзводзіць у 1692 годзе. Яна стала адной з галоўных вертыкальных дамінант горада. У агульнай кампазіцыі ратуша ўяўляла сабой выбітны помнік беларускага барока. У 1957 годзе ратуша была знішчана. Аднаўленне будынка пачалося ў 1992 годзе, але пасля месяца актыўных работ у аднаўленні наступіў пятнаццацігадовы перапынак. Унікальным кампанентам адноўленай магілёўскай ратушы з’яўляецца вежавы гадзіннік. У 2014 годзе на вежы Ратушы з’явіўся новы “жыхар” – гэта механічная фігура гарадскога трубача. Гэтага трубача клічуць Магіслаў, што значыць “той, хто славіць Магілёў”. Цяпер у ратушы месціцца музей. Выбітная каштоўнасць у музейнай экспазіцыі – адзіны ў Беларусі экзэмпляр Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Гэты Статут – вышэйшае дасягненне старабеларускай прававой думкі.

Каб праслухаць аўдыёпаведамленне, выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць