Мінск. Батанічны сад у Мінску


Афіцыйная назва Батанічнага сада ў Мінску – Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Ён з’яўляецца помнікам прыроды і ландшафтнай архітэктуры. Адзін з найбуйнейшых батанічных садоў Еўропы як па плошчы, так і па складзе калекцый.

Батанічны сад у Мінску быў заснаваны ў 1932 годзе на тэрыторыі былой сельскагаспадарчай выставы ў сасновым бары. Першапачаткова ён займаў плошчу ў 90 гектараў, сёння – пашырыўся да 153 гектараў. Возера на тэрыторыі батанічнага сада было створана ў 1960-я гады.

У 1967 годзе саду быў нададзены статутс навукова-даследчага інстытута Акадэміі навук БССР. На сёння ў Батанічным садзе працуюць выдатныя навукоўцы-біёлагі. Развіваюцца навуковыя школы, наладжана цеснае міжнароднае супрацоўніцтва.

У Батанічным садзе налічваецца каля 10 тысяч відаў раслін з усіх кутковў планеты, у тым ліку 2 тысячы відаў і гатункаў трапічных і субтрапічных раслін. Большасць экзатычных раслін знаходзіцца ў аранжырэях, якія былі адкрытыя ў 2007 годзе і дзякуючы якім Батанічны сад ў Мінску адкрыты для наведнікаў і зімой. Батанічны сад у Мінску з’яўляецца музеем жывых раслін пад адкрытым небам. Дэндрарый славіцца калекцыяй хвойных дрэваў. Дрэвы і хмызы ў ім размешчаны па геаграфічных сектарах: Паўночная Амерыка, Еўропа, Сярэдняя Азія, Каўказ, Крым, Сібір і Далёкі Ўсход.. Асобна вылучаюцца ўнікальныя калекцыі шматгадовых раслін з Паўднёвай Амерыкі, Каўказа, Аўстраліі, Паміра.

На тэрыторыі Батанічнага сада ў Мінску дзейнічае экспазіцыя “Кветкі свету”. Яна ўключае 300 гатункаў півоняў, 500 – цюльпанаў. Выведзены ў садзе новыя гатункі геаргін, ліліеяў, руж, бэзу, нарцысаў, астраў і іншых кветак.

У Батанічным садзе таксама прадугледжаны спецыяльныя памяшчканні для матылёў. Плануецца, што хутка па садзе будуць шпацыраваць прыгожыя фазаны і паўліны.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць