Брэст. Вялікая сінагога (сучасны кінатэатр “Беларусь”)


Вялікая мураваная сінагога ў Брэсце была пабудаваная ў 1861 годзе, у той час Брэст быў адным з важных цэнтраў габрэйскай супольнасці Беларусі. Сёння ў будынку сінагогі размешчаны кінатэатр “Беларусь”.

Сінагога ў перакладзе з габрэйскай азначае “школа”. Гэта будынак, дзе вывучалі Святое Пісанне. Брэст – гэта адзін з цэнтраў габрэйскай гісторыі і культуры ў Беларусі. Менавіта з Брэста пачынаецца гісторыя габрэйскай супольнасці ў нашай краіне, бо ў 1388 г. берасцейскія габрэі атрымалі прывілей на свабоду веравызнання і гандлю. Аж да другой паловы XVII стагоддзя Брэст быў галоўным цэнтрам габрэйскай супольнасці Вялікага Княства Літоўскага. З XVI стагоддзя габрэі атрымалі права абіраць равінаў. У 1514 годзе брэсцкі равін Міхал Ёзэфовіч стаў старшым равінам габрэяў ВКЛ, а ягоны брат Абрам Ёзэфовіч стаў скарбнікам (міністрам фінансаў) ВКЛ. У XVI стагоддзі ў Брэсце адкрыўся ешыбот, і з таго часу Брэст таксама вядомы як цэнтр юдэйскай вучонасці. У ХІХ стагоддзі значную частку насельніцтва Брэста складалі прадстаўнікі габрэйскай грамады. У горадзе было 16 малітоўных дамоў і Вялікая мураваная сінагога, пабудаваная ў 1861 г. па праекце венскага архітэктара Ёзэфа Корнхойзеля. У пасляваенны савецкі час сінагогу пераабсталялавалі пад кінатэатр.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць